ТАВАРЫ́СТВА АМА́ТАРАЎ НАВУ́К, Навуковае таварыства, Навучальнае таварыства,
тайная арг-цыя, заснаваная ў пач. 1820 навучэнцамі Свіслацкай гімназіі. Створана пад уплывам выдаўца газ. «Dekada Polska» («Польская дэкада») В.Гельтмана. Старшыня т-ва Д.Шлаеўскі, сакратар Р.Вашчыловіч. Праект статута арг-цыі ад 7.1.1820 складаўся з 7 раздзелаў, 30 параграфаў; члены т-ва падзяляліся на кандыдатаў, правадз. членаў, членаў-карэспандэнтаў, ганаровых членаў. Падтрымлівалі ідэю адраджэння Польшчы ў межах 1772, імкнуліся «сумеснымі сваімі працамі ўдасканальваць айчынную мову і памнажаць творы польскага красамоўя». Вядома 15 членаў т-ва. Заканчэнне 6-га (апошняга) класа, відаць, прывяло да самароспуску т-ва, але ёсць меркаванне, што яно існавала да арышту Гельтмана ў 1821.
В.В.Швед.
т. 15, с. 371
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)